Зьдзейсьнены першы авіярэйс Ташкент-Менск
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.07.2015 10:50
Палёты ў Менск будуць выконвацца двойчы на тыдзень па аўторках і чацьвяргах.
foto: wikipedia
Нацыянальная авіякампанія "Ўзбэкістон хаво йуллары" (O‘zbekiston Havo Yo‘llari) сёньня раніцай выканала першы рэйс па маршруце Ташкент-Менск-Ташкент. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Нацыянальнага аэрапорта Менск. На ляйнэры Airbus А320 прыляцелі 150 пасажыраў. У аэрапорце Менска згодна з традыцыяй паветранае судна сустрэлі водным салютам пажарных машын.
Статыстыка продажу авіябілетаў па маршруце паказала па першых трох рэйсах максымальную загрузку рэйса.
Палёты ў Менск будуць выконвацца двойчы на тыдзень па аўторках і чацьвяргах на самалётах Airbus А320 і Boeing 757 альбо Boeing 767.
тэлеграф/вс