Logo Polskiego Radia
Print

У Пінску для пэнсіянераў ладзяцца кампутарныя курсы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.06.2015 16:42
У горадзе ўжо пяты год запар ладзяцца курсы кампутарнай адукацыі, у якіх актыўна ўдзельнічаюць пэнсіянеры.
netnetfot. Polskie Radio

Беларускія пэнсіянеры больш карыснага атрымліваюць з Інтэрнэту, чым моладзь, да такой высновы ў Пінску прыйшлі арганізатары кампутарных курсаў для людзей сталага ўзросту. Справа ў тым, што моладзь пераважна абмяжоўваецца альбо сацыяльнымі сеткамі, альбо гульнямі, у той момант як старэйшае пакаленьне прагне атрымліваць веды й інфармацыю. У горадзе на Піне ўжо пяты год запар ладзяцца курсы кампутарнай адукацыі, у якіх актыўна ўдзельнічаюць мясцовыя пэнсіянеры.
Адмыслоўцы адзначаюць, што для маладога пакаленьня, і гэта датычыцца ня толькі беларусаў, Інтэрнэт зьяўляецца забавай, а не сродкам ведаў, інфармацыі й вялікіх магчымасьцяў.

рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт