Выпуснікі менскіх школ ад сёньня плацяць за праезд
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
13.06.2015 11:12
Юнакі й дзяўчаты, якія закончылі 11 клясаў, ужо ня лічацца навучэнцамі й таму трацяць права на бясплатны праезд.
foto: tut.by
Сёлетнія выпускнікі сталічных школ з 13 чэрвеня павінны аплочваць праезд у грамадзкім транспарце. Юнакі й дзяўчаты, якія закончылі 11 клясаў, ужо ня лічацца навучэнцамі ўстановаў сярэдняй адукацыі й таму страчваюць права на бясплатны праезд.
Кошт праезду ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах і мэтро Менска складае 4,5 тысячы рублёў. Квіток у кіроўцы каштуе 5 тысяч рублёў, праезд у аўтобусах экспрэс-маршрутаў абыдзецца ў 6 тысяч рублёў.
Выпускныя вечарыны ў сталічных школах, ліцэях і гімназіях прайшлі напярэдадні, 12 чэрвеня.
белта/вс