Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ў Беларусі пройдуць выпускныя вечары

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.06.2015 14:25
У сувязі з правядзеньнем выпускных вечароў сёньня абмяжуюць продаж алькаголю.
Источник: torun2016.pl

12 чэрвеня ў Беларусі пройдуць выпускныя вечары. Сёлета 9 клясаў скончылі больш за 89 тысяч юнакоў і дзяўчат, 11 клясаў - амаль 54 тысячы.

У сувязі з правядзеньнем выпускных вечароў сёньня абмяжуюць продаж алькаголю. Міліцыя будзе працаваць у кругласуткавым рэжыме.

Многія з выпускнікоў паспрабуюць паступіць у вышэйшыя навучальныя ўстановы. 14 чэрвеня пачнецца цэнтралізаванае тэставаньне, у гэты дзень - па беларускай мове. Дарэчы, беларускую мову здасьць на 2 тысячы менш абітурыентаў, чым летась

На цэнтралізаванае тэставаньне зарэгістраваўся 101 691 абітурыент (летась - 105 669). У ВНУ на бюджэтныя месцы плянуецца прыняць 27 900 чалавек.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт