Logo Polskiego Radia
Print

У Маладзечне работнікі адмовіліся выходзіць на працу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.06.2015 17:45
Яны патрабавалі выплаціць запазычанасьці па заробках.

8 чэрвеня работнікі Маладзечанскага завода мэталаканструкцый адмовіліся выходзіць на працу. Яны патрабавалі выплаціць запазычанасьці па заробках.
На заводзе працуюць 1130 чалавек. Людзі ня маюць чым плаціць камунальныя плацяжы і па іншых рахунках.
Рабочыя зьнялі сустрэчу з кіраўніцтвам прадпрыемства на відэа. Мэнаджары паабяцалі разьлічыцца да канца тыдня толькі з часткай пазыкаў.
«Пэрспэктыва нулявая, - шчыра прызнала на сустрэчы кіраўніцтва. - Нашай прадукцыі ня хочуць у Расеі. Захоўвайце грошы, якія атрымаеце, толькі на ежу», - сумленна папярэдзілі мэнаджары.
Кіраўнікі прадпрыемства зьвязваюць надзеі з будоўляй шахтаў будучага «Слаўкалія». Аднак многія праекты замарожаныя ў сувязі з абвалам расейскай эканомікі ў выніку санкцый.

паводле nn.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт