Працэсія Божага Цела пройдзе ў Менску 31 траўня
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
30.05.2015 17:00
Яна пачнецца а 9.00 імшой каля касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы (сьвятога Роха).
catholic.by
Працэсія Божага Цела ў Менску сёлета адбудзецца 31 траўня. Па традыцыі яна пачнецца а 9.00 гадзіне імшой каля касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы (сьвятога Роха) на Залатой Горцы.
У час працэсіі ў касьцёлах, капліцах і іншых месцах малітвы Менска сьвятыя Імшы цэлебравацца ня будуць.
Працэсія Божага Цела - эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасьці Найсьвяцейшага Цела й Крыві Пана. Яна праходзіць звычайна навокал касьцёла ці па вуліцах горада й затрымліваецца каля чатырох алтароў, дзе чытаюцца ўрыўкі з Эвангельля й прамаўляюцца гаміліі.
У гэтым годзе ўрачыстасьць Найсьвяцейшага Цела й Крыві Пана адзначаецца 4 чэрвеня.
catholic.by/аз