Logo Polskiego Radia
Print

Менскія ўлады створаць „нацыянальны антураж” беларускай мовай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.05.2015 14:43
Ініцыятыва, паводле чыноўнікаў Менгарвыканкаму, паходзіць ад звычайных людзей.
foto: startidea.by

startidea.by
startidea.by

Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт рэкамэндуе рабіць рэклямныя шыльды на беларускай мове, калі яны будуць разьмяшчацца на будынках, якія лічацца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю.

„Гэта дапаможа стварыць нацыянальны антураж. Таму мы разам з камітэтам архітэктуры й горадабудаўніцтва рэкамэндуем, каб у выпадках, калі гэта магчыма, шыльды й рэкляма былі на беларускай мове. Пра гэта нас просіць насельніцтва”, - паведаміла начальніца аддзелу па кантролі за рэклямай і абароне правоў спажыўцоў упраўленьня гандлю й паслуг Менгарвыканкаму Ірына Лятняк.

Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў кажа, што вітае й падтрымлівае ініцыятыву менскіх уладаў.

„Усё правільна. Добра. Я падтрымліваю такую прапанову. Я лічу, што да ўлады паступова прыходзіць маладзейшае пакаленьне, якое больш прыхільна ставіцца да беларускага. Савецкія людзі альбо памерлі, альбо на пэнсіі. Таму гэта аб’ектыўны працэс”, - кажа Алег Трусаў.

На яго думку, гарадзкія ўлады разумеюць, што выкарыстаньне беларускай мовы - гэта адметнасьць, якую ня трэба хаваць.

„Гэта добра. Хай лепш беларуская мова будзе сувэнірам і антуражам, чым „калгаснай мовай, ад якой трэба пазбаўляцца”. Гэта значыць, што беларуская мова становіцца брэндам, модным, папулярным”, - лічыць старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

minsknews.by/svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт