Logo Polskiego Radia
Print

Жанна Літвіна сыходзіць з пасады старшыні БАЖ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.04.2015 12:00
Гаворачы пра сваё рашэньне, Жанна Літвіна сказала, што кіруецца «законам грамадзкай стомленасьці».

Пра гэта яна заявіла ў інтэрвію часопісу “Абажур” напярэдадні IX зьезду арганізацыі.

Гаворачы пра сваё рашэньне, Жанна Літвіна сказала, што «існуе «закон грамадзкай стомленасьці». І аднойчы ён пачынае дзейнічаць ня толькі ў дачыненьні да кіраўнікоў дзяржаваў, але пашыраецца й на актывістаў грамадзянскай супольнасьці. Аднойчы прыходзіць разуменьне таго, што, калі ў цябе ёсьць пачуцьцё ўласнай годнасьці, гэты крок — вызваленьне пасады — чалавек павінен зрабіць сьвядома, своечасова, годна».

Жанна Літвіна заявіла, што гэты крок зараз проста неабходны. «Каб захаваць павагу да сябе, нават з улікам таго, што БАЖ — неад’емная частка майго жыцьця».
Старшыня БАЖу падзякавала ўсім калегам і журналістам, якія падтрымлівалі яе ў цяжкія часы, асабліва ў пэрыяд цкаваньня на яе асобу.

«Я б хацела сваім сыходам падвесьці своеасаблівую рысу пад пэрыядам у гісторыі БАЖ, зьвязаным зь няспынным перасьледам людзей нашай прафэсіі, жорсткім дзяржаўным рэгуляваньнем і ўмяшаньнем у нашую працу. Вельмі хочацца спадзявацца, што самыя жорсткія выклікі й выпрабаваньні, трагічныя падзеі засталіся ў мінулым,» - казала Жанна Літвіна.

Яна таксама адзначыла, што сыход з пасады старшыні не азначае выхаду з арганізацыі.

БАЖ/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт