Logo Polskiego Radia
Print

Расея даруе Лукашэнку адсутнасьць у Маскве 9 Мая

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.04.2015 06:30
Пра гэта Сяргей Лаўроў заявіў у інтэрв’ю радыёстанцыям «Спутник», «Эхо Москвы» і «Говорит Москва».
ru.wikipedia.orgru.wikipedia.org

У міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова няма адчуваньня, што Лукашэнка, адмовіўшыся ад наведваньня парада на Чырвонай плошчы, прамяняў Маскву на «дараваньне Эўропы». Пра гэта дыплямат заявіў у інтэрв’ю радыёстанцыям «Спутник», «Эхо Москвы» і «Говорит Москва».

Лаўроў адмоўна адказаў на пытаньне, ці няма ў яго адчуваньня «сымбалічнай адсутнасьці» Лукашэнкі на парадзе.

«Падразьдзяленьні Ўзброеных сіл Беларусі возьмуць удзел у парадзе 9 Мая на Чырвонай плошчы – аб гэтым можна не перажываць. На тэму таго, што прэзыдэнт Лукашэнка будзе не ў Маскве сустракаць 9 Мая, ужо зрабіла заяву Адміністрацыя прэзыдэнта Расеі. Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка будзе тут 8 траўня і возьме ўдзел у сэрыі заплянаваных на гэты дзень мерапрыемстваў, а затым, як ён сам абвясьціў, паедзе прымаць парад у сябе. Але беларускія ваенныя нароўні з ваеннымі шэрагу іншых краін – ня толькі краін СНД – будуць удзельнічаць у парадзе 9 Мая», – сказаў Лаўроў.

Як ужо паведамлялася, на парадзе ў Менску 9 траўня амаль траціну разьлікаў будуць прадстаўляць расейскія Ўзброеныя сілы.

яс/БелаПАН

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт