Logo Polskiego Radia
Print

Дыялёг паміж Беларусьсю і ЭЗ наладжваецца

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 16.04.2015 17:02
Праблематыка дыялёгу паміж Беларусьсю і ЭЗ стане галоўнаю тэмаю візыту Купчыной у Бэрлін.
PAP/Wojciech Pacewicz


Намесьніца міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына 22-23 красавіка наведаецца зь візытам у Бэрлін. Аб гэтым паведаміў сёньня журналістам начальнік упраўленьня інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык, перадае БЕЛТА.

Алена Купчына прыме ўдзел у міжнароднай канфэрэнцыі East Forum Berlin 2015, беларуска-нямецкіх кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў, а таксама правядзе сустрэчу ў Ведамстве фэдэральнага канцлера.

Як адзначыў Дзьмітрый Мірончык, падчас перамоваў з прадстаўнікамі нямецкага боку плянуецца абмеркаваць шырокі пералік тэм, якія датычацца ключавых аспектаў адносін па двухбаковай лініі, праблематыку дыялёгу паміж Беларусьсю і ЭЗ, а таксама асобныя пытаньні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня, уключаючы сытуацыю ва Ўкраіне і эўразійскую інтэграцыю.

эб/belta.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт