Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская сталіца ставіць на ровары

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.04.2015 17:30
У 2015 годзе Менск можа ўвайсьці ў дваццатку самых веласіпедных гарадоў сьвету.

Беларускія ўлады нарошчваюць агульную працягласьць сеткі веладарог. Роварамі ў Менску карыстаюцца больш за 400 тысяч жыхароў.

У звьязку з гэтым афіцыйны Менск выступіў з прапановай прыняць у сябе Генэральную асамблею Сусьветнай турыстычнай арганізацыі (ЮНВТО) у 2023 годзе. Такую прапанову агучыў прэм'ер-міністар Андрэй Кабякоў на сустрэчы зь генэральным сакратаром ЮНВТО Талебам Рыфаі. Чыноўнік заявіў, што Беларусь мае ўсе магчымасьці, каб правесьці гэтае мерапрыемства на дастойным узроўні.

Маўляў, Беларусь мае вельмі добры патэнцыял для разьвіцьця ўсіх відаў турызму. Краіна мае багатую культурна-гістарычную спадчыну, а візытоўкай зьяўляецца багаты прыродны й водны патэнцыял. Штогод Беларусь наведвае амаль 5 мільёнаў турыстаў.

Уладам гэтага мала й яны хацелі б зрабіць турызм высокадаходнай галіной у краіне. Дзеля гэтага яны хочуць скарыстацца вопытам Сусьветнай турыстычнай арганізацыяй.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт