Logo Polskiego Radia
Print

Жанчына ў чамадане

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 16.03.2015 14:06
Грамадзянін Францыі спрабаваў правезьці празь беларуска-польскую мяжу сваю жонку.

Беларускія памежнікі ўзмоцняць кантроль багажу на выездзе з краіны. Нагодай стаў ініцыдэнт з грамадзянінам Францыі, які правёз на цягніку празь беларускую мяжу сваю расейскую жонку, якая схавалася ў чамадане. “Кантрабанду” выявілі толькі польскія памежнікі ў Тарэспалі. У жанчыны не было Шэнгенскай візы, таму муж вырашыў правезьці яе нелегальна. За спробу незаконнага перасячэньня мяжы сямейнай пары пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі.

«Пры рэгістрацыі на памежным пераходзе ў Тарэспалі, на беларуска-польскай мяжы, паліцэйскія знайшлі ў чамадане жанчыну, якая такім чынам спрабавала незаконна перасекчы дзяржаўную мяжу», - гаворыцца ў паведамленьні. Беларускія памежнікі тлумачаць, што яны больш увагі зьвяртаюць на тых асобаў, якія ўяжджаюць у краіну, а не выяжджаюць, таму расейка ў чамадане засталася незаўважанай.

Наша Ніва/Эўрарадыё/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт