Logo Polskiego Radia
Print

Затрыманьне за фатаграфаваньне будынку бібліятэкі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.03.2015 13:51
Турыстаў папрасілі выдаліць здымкі адміністратыўных будынкаў.

/

Міліцыя Іўя затрымала турыстаў за тое, што яны рабілі здымкі адміністратыўных будынкаў – мясцовага ЗАГСа і кінатэатра. Пра гэта распавёў блёгер у «Жывым журнале». Гісторыя здарылася з яго сябрамі.

Калі турыстка фатаграфавала бібліятэку, да яе падыйшоў міліцыянт, папрасіў прайсьці ў аддзел міліцыі, забараніў карыстацца тэлефонам. Сябры жанчыны былі на другім канцы плошы і толькі выпадкова заўважылі ўвесь працэс.

У пастарунку іх доўга выпытвалі пра тое, навошта яны прыехалі ў Іўе, дзе працуюць і чым займаюцца, шукалі правапарушэньняў, прасілі паказаць здымкі і выдаліць тыя, на якіх былі адміністратыўныя будынкі. Пазьней у іх папрасілі прабачэньня, вярнулі пашпарты й адпусьцілі.

Паводле Хартыя'97/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт