Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія мытнікі затрымалі вялікую партыю руж і кактусаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.03.2015 13:48
Фура з грузам ехала ў Беларусь з Вугоршчыны.
euroradio.fmeuroradio.fm

Беларускія мытнікі ў пункце пропуску „Казловічы” на мяжы з Польшчай затрымалі буйную партыю гаршковых расьлін. Іх везьлі ў Беларусь з Вугоршчыны на аўтамабілі „Iveco”.

Як інфармуе прэс-служба Берасьцейскай мытні, высьветлілася, што на 2 800 гаршкоў руж і кактусаў няма адпаведных дакумэнтаў. Іх кошт ацанілі на суму каля 150 мільёнаў рублёў. Адзначаецца, што атрымальнікам груза пазначана нейкая беларуская фірма.

Нагадаем, на мінулым тыні берасьцейскія мытнікі затрымалі 1 700 саджанцаў розных дэкаратыўных расьлін, якія везьлі з Бэльгіі. Пры гэтым перавозчык парушыў патрабаваньні мытнага заканадаўства.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт