Міліцыя рыхтуецца да “Плошчы”
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
28.02.2015 17:30
Першымі на трэніроўкі паехалі міліцыянты з Магілёва.
Супрацоўнікаў магілёўскай міліцыі масава накіроўваюць на трэніроўкі ў Шклоў. Там яны адпрацоўваюць тэхнікі падаўленьня масавых пратэстаў. Супрацоўнікі міліцыі ў поўнай амуніцыі з дубінкамі і шчытамі праходзяць гэтак званае баявое ўзаемадзеяньне.
Пра адпраўку магілёўскіх міліцыянтаў на трэніроўкі ў Шклоў паведаміў адзін з супрацоўнікаў, які таксама адзначыў, што іх рыхтуюць да падаўленьня магчымых акцый пратэсту напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Як вядома, выбары павінны адбыцца сёлета 15-га лістапада.
Паводле spring96.org/юл