Logo Polskiego Radia
Print

Мінгандлю прыпыніла працу міні-кафэ "Сайгон" на рынку ў Ждановічах

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.02.2015 14:32
Для ліквідацыі выяўленых парушэньняў кіраўніцтву ТАА "Сайгон" адведзена 12 дзён.
cafesaigon.rucafesaigon.ru

Міністэрства гандлю Беларусі з сёньня прыпыніла працу дзевяці міні-кафэ "Сайгон"на рынку ў Ждановічах.

Праверкамі выяўлены факты рэалізацыі прадукцыі зь мінулымі тэрмінамі прыдатнасьці на суму звыш Br18 млн. Большую частку "пратэрміноўкі" склала прадукцыя ўласнай вытворчасьці, тэрміны рэалізацыі якой - ад 6 да 24 гадзін.

Сярод іншых парушэньняў - невыкананьне парадку кантролю якасьці і бясьпекі выпускаемай прадукцыі, выкарыстаньне неправеранага вагавымяральнага абсталяваньня, парушэньне устаноўленага парадку рэклямы алькагольных напояў, невыкананьне рэжыму працы.

Для ліквідацыі выяўленых парушэньняў і забесьпячэньня дзейснага кантролю за якасьцю і бясьпекай прадукцыі, якая рэалізуецца кіраўніцтву ТАА "Сайгон" адведзена 12 дзён.

яс/БелТА

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт