Logo Polskiego Radia
Print

Колькасьць платных дарог вырасьце

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.02.2015 13:20
Да 2020 года даўжыня платных участкаў павялічыцца да 2 тысяч кілямэтраў.
Фота: belway.ruФота: belway.ru

Да 2020 года даўжыня платных дарог у краіне вырасьце да 2 тысяч кілямэтраў. Толькі ў бягучым годзе сетка платных дарог, аб'яднаных сыстэмай BelToll, стане большай на 300 кілямэтраў.

Платнымі стануць ўчасткі трасы М5 Жлобін-Гомель, участкі з чатырохпалосным рухам трасы Р23 Менск-Мікашэвічы, дарогі Р21 Віцебск-мяжа Расеі.

Пра плянаваныя зьмены на днях паведаміў начальнік галоўнага ўпраўленьня аўтамабільных дарог Мінтранса Яўген Ракала.

Паводле слоў чыноўніка, на працягу 2015-2019 гадоў будзе ўзьведзена й рэканструявана каля 1158 кілямэтраў рэспубліканскіх аўтадарог і больш за два пагонныя кілямэтры мастоў і пуцеправодаў. Да 2020 года плянуецца выканаць капітальны рамонт 1,6 тысяч кілямэтраў і бягучы рамонт 7,2 тыс. кілямэтраў рэспубліканскіх дарог.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт