Logo Polskiego Radia
Print

Патаемны выхад з турмы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.01.2015 15:26
Вольгу Мікалайчык так выпусьцілі, каб яе не маглі сустрэць сябры.

Вольгу Мікалайчык выпусьцілі з турмы такім чынам, каб сябры не маглі яе сустрэць. Актывістку вывезьлі з турмы на Акрэсьціна за гадзіну да вызваленьня і перавезьлі ў Цэнтральнае РУУС.

А 21:25, калі скончыўся тэрмін затрыманьня, яе адпусьцілі. Мабільнага тэлефона пры сабе яна ня мела.

Вольгу Мікалайчык арыштавалі на 5 сутак разам з удзельнікамі ускладаньня кветак у памяць пра першых ахвяраў зь «Нябеснае сотні», якая прайшла каля помніка Шаўчэнку ў Менску 22 студзеня. Паводле словаў Мікалайчык, яна адсядзела свой тэрмін у камэры на 5 чалавек.

Паводле Нашай Нівы/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт