Logo Polskiego Radia
Print

Сяргей Міхалок хоча выехаць зь Беларусі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.01.2015 18:42
Лідар гурта Brutto (а раней - "Ляпіс Трубяцкой") Сяргей Міхалок хоча атрымаць ПМЖ ва Ўкраіне.

foto:
foto: wikipedia

Лідар гурта Brutto (а раней - "Ляпіс Трубяцкой") Сяргей Міхалок і яго прадзюсар Антон Азізбекян зьвярнуліся да віцэ-прэм'ера, міністра культуры Ўкраіны Вячаслава Кірыленкі з просьбай дапамагчы ў атрыманьні права на пастаяннае пражываньне ва Ўкраіне.

Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства культуры, Міхалок патлумачыў, што падтрымка гуртом "Ляпіс Трубяцкой" рэвалюцыйных падзей ва Ўкраіне нэгатыўна й варожа ўспрымаецца ўладамі Беларусі й Расеі, якія ствараюць перашкоды для паўнавартаснага творчага працэсу. Таму лідар Brutto й яго прадзюсар, не адмаўляючыся ад беларускага грамадзянства, вырашылі атрымаць права на пастаяннае пражываньне ва Ўкраіне.

Паводле словаў Міхалка, у 2015 годзе яго гурт плянуе два ўсеўкраінскія канцэртных туры, запіс новага альбому й кліпаў ва Ўкраіне.
Кірыленка, у сваю чаргу, зьвярнуўся зь лістом да міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава з просьбай як мага хутчэй прадаставіць дазвол на пастаяннае пражываньне ва Ўкраіне Міхалку й Азізбекяну.

уніан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт