Logo Polskiego Radia
Print

64% беларусаў атрымліваюць зарплату ніжэй сярэдняй

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.01.2015 14:25
Суму больш за 10 мільёнаў рублёў бачаць толькі 8,8%.

У адрозьненьне ад сярэдняй зарплаты, якая становіцца вядомая кожны месяц, зарплату мэдыянную статыстыкі вылічаюць толькі два разы на год. Гэты мэтад лічыцца больш дакладным, і менавіта яго ў асноўным выкарыстоўваюць у эўрапейскіх краінах. Калі сярэдняя зарплата - гэта проста сярэдняя арытмэтычная заробкаў у краіне, то мэдыянны заробак - тая сума, больш і менш якой у краіне зарабляе аднолькавая колькасьць чалавек. У выніку мэдыянны заробак у лістападзе склаў 4 млн. 998 тыс. рублёў. Гэта аж на 19,3% менш сярэдняй (яна ў тым жа месяцы была 6 млн. 194 тыс.). Прыблізна такім жа гэты разрыў быў і падчас папярэдніх падлікаў. А больш за ўсё розьніца паміж сярэдняй зарплатай і мэдыяннай апынулася ў сталіцы - 1 млн. 655 тыс., піша «Комсомольская правда в Беларусі».

яс/charter96.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт