Logo Polskiego Radia
Print

Максім Рыжанкоў стаў памочнікам Лукашэнкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.01.2015 11:31
Ён будзе адказваць за пытаньні фізычнай культуры, спорту й разьвіцьця турызму.
Flickr/andrey.mindryukov

Першы віцэ-прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максім Рыжанкоў надзелены паўнамоцтвамі памочніка прэзыдэнта па пытаньнях фізычнай культуры, спорту й разьвіцьця турызму.

Адпаведны ўказ (№ 656) Аляксандр Лукашэнка падпісаў 31 сьнежня. Дакумэнт апублікаваны 7 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Рыжанкову даручана „весьці пытаньні фарміраваньня й правядзеньня дзяржаўнай палітыкі ў галіне фізычнай культуры, спорту й турызму, далейшага разьвіцьця алімпійскага руху ў Рэспубліцы Беларусь”.

Чыноўнік НАК, які атрымаў паўнамоцтвы памочніка кіраўніка дзяржавы, паводле ўказа, „можа надзяляцца іншымі паўнамоцтвамі ў адпаведнасьці з рашэньнямі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь”.

Фінансаваньне расходаў, зьвязаных з ажыцьцяўленьнем Рыжанковым прадугледжаных указам паўнамоцтваў, ажыцьцяўляецца за кошт сродкаў НАК.

Указ набыў моц 1 студзеня 2015 году.

БелаПАН/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт