Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь будзе першай старшынстваваць у ЭАЭС

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.12.2014 13:00
ЭАЭС пачне функцыянаваць з 1 студзеня 2015 году.

Беларусь будзе старшынстваваць у Эўразійскім эканамічным саюзе ў 2015 годзе. Аб гэтым паведаміў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін па выніках праведзенага ўчора ў Маскве паседжаньня Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савета.

ЭАЭС пачне функцыянаваць з 1 студзеня 2015 году. Такім чынам, Беларусь стане першай краінай, якая будзе старшынстваваць у ЭАЭС.

Уладзімір Пуцін паведаміў, што па выніках паседжаньня падпісаны вялікі пакет дакумэнтаў, накіраваны на разьвіцьцё інтэграцыйных сувязей і ўдасканаленьне дзейнасьці органаў саюза. У прыватнасьці, вызначаны пералік паслуг, па якіх адзіны рынак у ЕЭАЭС пачне дзейнічаць ужо з 1 студзеня 2015 году. У іх ліку паслугі розьнічнага й аптовага гандлю, гасьцінічныя, рэстаранныя, будаўнічыя, сельскагаспадарчыя й іншыя паслугі.

Двума іншымі падпісанымі дакумэнтамі вызначаецца, што адзіны фармацэўтычны рынак і рынак мэдвырабаў у ЭАЭС пачне працаваць з 1 студзеня 2016 году. Уладзімір Пуцін адзначыў, што агульны рынак электраэнэргіі пачне працаваць з 2019 году, адзіны рынак нафты й газу - з 2025 году. Да гэтага ж году плянуецца стварыць агульны фінансавы рынак.

У цэлым па выніках саміту падпісана два дзясяткі дакумэнтаў.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт