Заўтра ў Беларусь прыбудзе Бэтлеемскае полымя міру
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
16.12.2014 12:00
Яно будзе зьмешчанае ў гарадзенскім катэдральным касьцёле сьв. Францішка Ксавэрыя.
zhp.mielec.pl
17 сьнежня ў Беларусь прыбудзе Бэтлеемскае полымя міру. Яно будзе зьмешчанае ў гарадзенскім катэдральным касьцёле сьв. Францішка Ксавэрыя. Урачыстая сьвятая Імша-прывітаньне сьвятога агню заплянавана ў 17.30.
У гарадзенскай катэдры полымя зь Ерусаліма будзе прабываць да 7 студзеня. Увесь гэты час можна будзе „забіраць” агонь да сваіх дамоў.
У архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску агонь з Бэтлеема прыбудзе 21 сьнежня. Ён будзе ўрачыста ўнесены ў сьвятыню перад нядзельнай Імшой на 13.00.
Чакаецца, што ў цырымоніі прывітаньня Бэтлеемскага полымя міру прыме ўдзел Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
catholic.by/аз