Амаль 30 тыс. жывых елак плянуецца рэалізаваць у Менску да Новага года
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.12.2014 17:00
З 22 па 31 сьнежня ў Менску пройдзе больш за 180 ёлачных базараў.
polskieradio.pl
Амаль 30 тыс. жывых елак плянуецца рэалізаваць у Менску да Новага года, паведамілі ў галоўным упраўленьні спажывецкага рынку Менгарвыканкама.
З 22 па 31 сьнежня ў Менску пройдзе больш за 180 ёлачных базараў, зь іх 12 агульнагарадзкіх. Яны будуць працаваць штодзень з 10.00 да 19.00 без абедзенных перапынкаў і выхадных. Набыць натуральную елку вышынёй да аднаго мэтра можна будзе па цане ад Br60 тыс. да Br100 тыс., да двух мэтраў - ад Br70 тыс. да Br130 тыс., да трох мэтраў - ад Br78 тыс. да Br142 тыс.
У магазынах пакупнікам прапануюць больш за 100 відаў елак са штучных матэрыялаў, у тым ліку дэкарыраваных, вышынёй ад 30 см да 4 м па цэнах ад Br30 тыс. да Br5 млн.
Гандаль навагоднімі цацкамі й сьвяточнай атрыбутыкай стартаваў ва ўсіх магазынах горада. Для зручнасьці пакупнікоў тут адкрыліся спэцыялізаваныя аддзелы, дзе ў шырокім асартымэнце (больш за 3 тыс. разнавіднасьцей) прадстаўлены ёлачныя ўпрыгажэньні й сувэніры. Навінкамі сэзона зьяўляюцца падвесныя ёлачныя ўпрыгажэньні з бліскучага дроту й дрэва, фігуркі з фармаванага шкла, пенапласту й палістоўну (штучнага каменю), дэкарыраваныя імітацыяй бліскучай цукровай крошкі, Сьнегавікі й Дзяды Марозы на ножках, якія рэгулююцца па вышыні. Таксама ва ўсіх аб'ектах гандлю можна знайсьці сувэніры ў выглядзе сымбала 2015 году (Казы), вырабленыя з розных матэрыялаў (шкла, керамікі, плястмасы, тэкстылю, дрэва й іншых) і ў розных формах (ад магнітаў да мякканабіўных цацак).
belta.by/аз