Расея зьніме абмежаваньні на беларускія прадукты цягам 10-і дзён
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.12.2014 16:50
Пра гэта дамовіліся віцэ-прэм'еры Міхаіл Русы й Аркадзь Дварковіч.
foto: wikipedia
У Маскве прайшлі перамовы наконт паставак беларускага харчаваньня. У іх прынялі ўдзел віцэ-прэм'еры Беларусі й Расеі Міхаіл Русы й Аркадзь Дварковіч.
Па выніках перамоваў Міхаіл Русы паведаміў, што абмежаваньні на пастаўку беларускай прадукцыі ў Расею будуць зьнятыя на працягу 10 дзён. Таксама ён дадаў, што 4-5 сьнежня беларускія й расейскія вэтслужбы правядуць працу па кожным беларускім прадпрыемстве, якое трапіла пад расейскія абмежаваньні. Вынікам працы павінен стаць плян дзеяньняў па вяртаньні сытуацыі ў нармальнае рэчышча.
Як паведамлялася, пад расейскія абмежаваньні трапілі каля 20 беларускіх прадпрыемстваў. Паводле словаў Русага, усе яны пераведзеныя ў рэжым пастаяннага маніторынгу. У бліжэйшыя дні ў Расею перададуць усе неабходныя матэрыялы пра гэтыя прадпрыемствы.
Русы кажа, што зь некалькіх беларускіх прадпрыемстваў абмежаваньні могуць быць зьнятыя ўжо празь некалькі дзён. З астатніх абмежаваньні будуць паступова здымацца цягам 10 дзён.
белта/эўрарадыё/вс