Logo Polskiego Radia
Print

Беларускае дынама для Сэрбіі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.12.2014 16:00
Афіцыйны Менск пазытыўна аэцьвае кантакты з Сэрбіяй.
Foto: Wikimedia Commons

Беларускія ўлады прапануюць Белграду дынамізаваць супрацоўніцтва.

Гэтая дынамізацыя палягае на стварэньні сумесных транснацыянальных карпарацый. Менавіта такую прапанову з боку Беларусі агучыў сёньня прэм'ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч падчас сустрэчы зь першым намесьнікам старшыні сэрбскага ўрада, міністрам замежных спраў Івіцам Дачычам.

Пры гэтым беларускі бок заявіў, што патрэбныя транснацыянальныя карпарацыі на тэрыторыі як Беларусі, так і Сербіі, пры ўдзеле трэціх краін. У тым ліку Эўразьвязу, - падкрэсьліў Мясьніковіч. У беларускай сталіцы менавіта гэты варыянт далейшага развіцьця адносін дзвюх краін лічаць вельмі добрым.

Падставай для рэалізацыі заяўленых плянаў стала супраца апошніх гадоў. Урад Беларусі заявіў, што за чатыры гады беларуска-сэрбскі таваразварот павялічыўся ў чатыры разы. Краіны супрацоўнічаюць ва ўмовах зоны свабоднага гандлю. Гэта сьведчыць пра тое, што ёсьць даволі высокі патэнцыял да актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, - зазначыў кіраўнік ураду.

Беларускі бок у чарговы раз запрасіў сэрбскага прэзыдэнта Аляксандра Вучыча прыехаць у Менск з афіцыйным візытам.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт