Logo Polskiego Radia
Print

У праваслаўных і католікаў пачынаецца пост

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.11.2014 16:30
Пост рыхтуе вернікаў да сьвята Раства Хрыстова.

/

У праваслаўных вернікаў сёньня пачынаецца Калядны пост — адзін з чатырох шматдзённых пастоў, які рыхтуе вернікаў да сьвята Раства Хрыстова.

Ён менш строгі, чым Вялікі і Ўсьпенскі. Ён будзе доўжыцца сорак дзён да 6 студзеня. Праваслаўныя сьвяткуюць Раство 7 студзеня (паводле старога стылю).

У каталікоў Адвэнт пачынаецца ў гэтую нядзелю, 30 лістапада, і будзе доўжыцца да 24 сьнежня.

Раство каталікі, пратэстанты й некаторыя праваслаўныя цэрквы сьвяткуюць 25 сьнежня.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт