Аляксандар Лукашэнка прызначыў новага міністра ЖКХ
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
17.11.2014 15:37
Аляксандар Церахаў раней працаваў на пасадзе першага намесьніка міністра.
Аляксандар Церахаў узначаліць Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі замест свайго папярэдніка Андрэя Шорца, які раней заняў пасаду кіраўніка Менскага гарадзкога выканкаму.
Аляксандар Церахаў раней працаваў на пасадзе першага намесьніка міністра й зарэкамэндаваў сябе на гэтай пасадзе як рэфарматар.
У прыватнасьці, Церахаў прапаноўваў стварыць сыстэму адзінага дзяржаўнага замоўцы, які б забясьпечваў паслугі тэхнічнага забесьпячэньня, бягучага рамонту, водазабесьпячэньня, водаадводу, вывазу цьвёрдых бытавых адкідаў і іншае. А функцыі выкананьня капітальных рамонтаў, на думку Церахава, трэба ўскласьці на іншага падрадчыка.
svaboda.org/аз