Logo Polskiego Radia
Print

Разьвітаньне з Валерам Фраловым — сёньня а 15:30

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.11.2014 12:35
Разьвітаньне адбудзецца ў рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага, 12 у Менску з 15:30 да 18:30.
foto:nn.byfoto:nn.by

Разьвітаньне адбудзецца ў рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага, 12 у Менску з 15:30 да 18:30. 12 лістапада палітыка пахаваюць у Горадні.

Вядомы палітык Валер Фралоў (1947—2014) быў знойдзены мёртвым 10 лістапада ў сябе дома. Яму было 67 гадоў. Ён быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, у 2004 годзе ўдзельнічаў у дэпутацкай галадоўцы пратэсту супраць палітыкі Лукашэнкі, займаў пост намесьніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Генэрал Валеры Фралоў абвясьціў пра свой намер змагацца за пасаду прэзыдэнта на выбарах 2015 году.

Ён вылучаўся ў прэзыдэнты ў 2006 годзе, але ня змог сабраць патрэбнай колькасьці подпісаў і падтрымаў кандыдата ад сваёй партыі Аляксандра Казуліна. Падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў Валеры Фралоў быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.

яс/svaboda.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт