Logo Polskiego Radia
Print

Дэлегацыя Татарстана наведае Беларусь 10-14 лістапада

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.11.2014 11:22
Бакі абмяркуюць пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва.
Flickr/andrey.mindryukov

Дэлегацыя Татарстана на чале з намесьнікам прэм'ер-міністра - міністрам прамысловасьці й гандлю Рэспублікі Татарстан Равілем Зарыпавым наведае Беларусь 10-14 лістапада. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Праграмай візыту прадугледжана сустрэча першага намесьніка прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзіміра Сямашкі зь кіраўніком дэлегацыі Татарстана, у час якой бакі абмяркуюць пытаньні супрацоўніцтва ў сфэры аўтамабільнай прамысловасьці, нафтахімічнай галіны, навукі, адукацыі й інавацый.

Заплянаваны перагаворы Равіля Зарыпава ў Мінпраме й наведваньне шэрагу мясцовых прадпрыемстваў. У канцэрне „Белнафтахім" будзе праведзена паседжаньне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі й Татарстана.

Па выніках чакаецца падпісаньне пляна мерапрыемстваў на 2015-2016 гады да пагадненьня паміж урадамі Татарстана й Беларусі аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт