Logo Polskiego Radia
Print

Пасажырам аўтобусаў на мяжы мераюць тэмпэратуру

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.11.2014 13:39
Гэта робіцца, каб выявіць людзей, якія могуць хварэць на ліхаманку Эбола.

У аўтобусе „Варшава-Менск” кожнаму з пасажыраў супрацоўніца санітарнага кантролю памерыла тэмпэратуру спэцыяльным прыборам. На экране відаць, ці не павышаная тэмпэратура ў цела пасажыра. Гэта робіцца, каб выявіць людзей, якія могуць хварэць на ліхаманку Эбола.

Такім чынам правяраюць пасажыраў у аэрапорце, бо там найбольшая верагоднасьць зьяўленьня людзей з краінаў, дзе ёсьць ліхаманка Эбола. Гэтаксама правяраюць пасажыраў аўтобусаў у аўтамабільных пунктах пропуску. Аўтамабілі правяраюць, толькі калі ёсьць падазрэньні.

„Калі б у вас была тэмпэратура, вас бы апыталі: адкуль вы, зь кім кантактавалі, ці былі ў краінах Заходняй Афрыкі. І калі б гэта пацьвердзілася, то вас бы часова ізалявалі для назіраньня”, — патлумачылі ў Мінздароўя.

Так, у аэрапорце ўсталяваныя стацыянарныя цеплавізары, а на аўтамабільных пунктах пропуску - пераносныя.

euroradio.fm/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт