Logo Polskiego Radia
Print

На Дзяды на мяжы - новы графік працы пунктаў спрошчанага пропуску

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.11.2014 11:19
Сёньня й заўтра на мяжы зь Летувой і Латвіяй пункты спрошчанага пропуску працуюць паводле спэцыяльнага графіка.
źr. glowimages

На Дзяды на мяжы ўведзены новы графік для пунктаў спрошчанага пропуску. Сёньня й заўтра на мяжы зь Летувой і Латвіяй пункты спрошчанага пропуску працуюць паводле спэцыяльнага графіка.
На летувіскім участку: “Піцкуны” — з 10.00 да 17.00, “Геранёны” — з 10.00 да 17.00, “Доцішкі” — з 9.00 да 21.00, “Пяцюлеўцы” — з 12.00 да 17.00, “Кемялішкі” — з 10.00 да 17.00, “Мальдзевічы” — з 8.00 да 20.00, “Лоша” — з 8.30 да 20.00, “Лынтупы” — з 8.00 да 20.00, “Парэчча” — з 9.00 да 10.00, а таксама з 18.00 да 19.00, “Відзы” — кругласутачна.

На латвійскім напрамку пункты “Гаўрыліна” й “Плюсы” працуюць з 9.00 да 17.00. Пры гэтым “Гаўрыліна” будзе працаваць толькі пры наяўнасьці заявак ад мясцовага насельніцтва.

Расклад працы КПП - паводле беларускага часу. У гэтых пунктах ажыцьцяўляецца пропуск грамадзян, якія пастаянна пражываюць на памежнай тэрыторыі. Пры сабе неабходна мець пашпарт зь візай суседняй дзяржавы. Дадатковую інфармацыю можна кругласуткава атрымаць па менскім тэлефоне 216-26-12.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт