Logo Polskiego Radia
Print

Канфлікт на саміце ў Менску

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.10.2014 12:45
Кіраўнікі Расеі і Малдовы ледзьве не пабіліся на сустрэчы.
Эмблема СНДЭмблема СНДPublic Domain

Кіраўнікі Расеі і Малдовы ледзьве не пабіліся на саміце ў Менску. Уладзімір Пуцін заклікаў удзельнікаў зьвярнуць увагу на падзеньне тавараабмену ўнутры садружнасьці. Ён абвінаваціў у гэтым тыя дзяржавы, якія занадта набліжаюцца да Эўрапейскага Зьвязу, а пры гэтым не жадаюць абмяркоўваць усе рызыкі, якія ўзьнікаюць для расейскай эканомікі і іншых краін СНД.

Гэты адказ прагучаў пасьля словаў прэзыдэнта Малдовы Мікалая Цімафці, які пашкадаваў, што пасьля падпісаньня пагадненьня з ЭЗ Расея фактычна закрыла свой рынак для малдаўскіх тавараў.

Дыскусія паміж Пуціным і Цімафці працягвалася, хаця журналісты ня чулі словаў, але бачылі позіркі і рэакцыю. Здавалася нават, што яны вось-вось пачнуць біцца. Але ім удалося узяць сябе ў рукі.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт