Беларускі ўрад баіцца праблем з выплатай крэдытаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.10.2014 14:00
Гэта ў выніку плянаваных Расеяй падатковых зьменаў у нафтавай галіне.
fot. sxc.hu
Беларускі ўрад асьцерагаецца праблем з выплатай зьнешніх пазыкаў. Такія праблемы могуць узнікнуць у выніку падатковых зьменаў у нафтавай галіне, якія плянуе Расея.
Беларусь дамаглася права ў 2015 годзе пакінуць у сваім бюджэце 1,5 мільёна даляраў вывазнога экспартнага мыта на нафтапрадукты з расейскай нафты. Гэтыя сродкі плянавалася накіраваць на выплату зьнешняй дзяржаўнай запазычанасьці.
У выніку заплянаваных Расеяй падатковых зьменаў, паводле ацэнкі кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, страты краіны могуць перавысіць 1 мільярд даляраў.
Раней паведамлялася, што на выплату й абслугоўваньне зьнешняй дзяржаўнай пазыкі ў 2015 годзе плянуецца прызначыць 4 мільярды даляраў.
Урад Расеі распрацаваў законапраект, які прадугледжвае паступовае зьніжэньне экспартнага мыта на нафту з перакладваньнем фіскальнай нагрузкі на здабычу.
Для кампэнсацыі стратаў беларускі бок хоча цалкам пакідаць у сваім бюджэце экспартнае мыта на нафтапрадукты з расейскай сыравіны да 2017 году.
РИА Новости/euroradio.fm/аз