Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь стварае сваё рэйтынгавае агенцтва

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.10.2014 11:00
Падрыхтоўчы этап завершаны. Чакаецца згода вярхоў.

Упершыню ў Беларусі загаварылі пра патрэбу свайго рэйтынгавага агенцтва тры гады таму.

У сьнежні 2011 года пастановай урада была створана міжведамасная камісія па разьвіцьці ў краіне сыстэмы прысваеньня і выкарыстаньня рэйтынгаў па нацыянальнай шкале. Да бягучага года камісія не прадстаўляла вынікі сваёй дзейнасьці. Актывізавалася камісія толькі сёлета.

У траўні 2014 года, пасьля рашэньня Крамля стварыць у адказ на санкцыі Захаду сваё нацыянальнае рэйтынгавае агенцтва, беларуская камісія ўхваліла праект Канцэпцыі фармаваньня ў краіне сыстэмы прысваеньня й выкарыстаньня рэйтынгаў.

Цяпер падрыхтаваная канцэпцыя чакае зацьвярджэньня на вышэйшым дзяржаўным узроўні.

За дзейнасьцю беларускіх рэйтынгавых агенцтваў будзе сачыць дзяржава. Як паведамляюць СМІ, рэгулятарам для агенцтваў будзе Міністэрства фінансаў. Мінфін будзе ажыцьцяўляць іх рэгістрацыю ды акрэдытацыю, а таксама будзе іх правяраць.

Паводле БелаПАН/tut.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт