У аўторак пачнецца суд над былым гендырэктарам „Барысаўдрэва”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.09.2014 17:00
Топ-мэнэджар абвінавачваецца ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі.
Судовы працэс па крымінальнай справе былога кіраўніка „Барысаўдрэва” пачнецца 23 верасьня ў Менскім абласным судзе, паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда Беларусі.
Былы генэральны дырэктар прадпрыемства Ўладзімір Мальцаў абвінавачваецца па ч.3 арт.424 КК Беларусі.
Топ-мэнэджар абвінавачваецца ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі ў ходзе выкананьня дзяржпраграмы па мадэрнізацыі прадпрыемства, якое прывяло да цяжкіх наступстваў у выглядзе нанясеньня ўрону ў асабліва буйным памеры на суму звыш 18 млрд. рублёў.
Таксама сярод наступстваў дзеяньняў гендырэктара — зрыў тэрмінаў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па мадэрнізацыі.
БелТА/nn.by/аз