Велапаркоўкі з доступам да Wi-Fi
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.09.2014 13:00
Улады беларускай сталіцы ўжо падпісалі адпаведны дагавор.
delo.by
У Менску зьявяцца велапаркоўкі й аўтобусныя прыпынкі, якія працуюць на сонечных батарэях. Праект плянуецца рэалізаваць на працягу 2015 году.
Паводле прадстаўнікоў кампаніі „Главэнерго”, якая займаецца рэалізацыяй праекта, з гарадзкімі ўладамі ўжо падпісаны дагавор на будаўніцтва 150 велапарковак на вуліцах беларускай сталіцы.
„На гэтых шматфункцыянальных пляцоўках можна будзе ня толькі пакінуць ровар, але й зарадзіць мабільны тэлефон, iPad, скарыстацца Wi-Fi. Усё гэта будзе працаваць цалкам аўтаномна - на сонечных батарэях”, - распавёў заснавальнік „Главэнерго” Фэлікс Масесоў у інтэрвію часопісу „Дело”.
Такія пляцоўкі плянуецца разьмясьціць у месцах масавага збору людзей - на запраўках, на аўтамыйках, а таксама на цэнтральных вуліцах горада.
Таксама ў 2015 годзе ў Менску зьявіцца сетка аўтаномных аўтобусных прыпынкаў, якія працуюць на сонечных батарэях. Гэта дазволіць вырашыць праблему асьвятленьня тых прыпынкаў, якія знаходзяцца далёка ад ліній электраперадач.
delo.by/аз