Logo Polskiego Radia
Print

Найбольш веласіпедныя вуліцы Менску

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.09.2014 15:38
Самым веласіпедным прызнаны праспэкт Пераможцаў, дзе шырокія тратуары з добрым покрывам.

/

У Менску зроблены рэйтынг дзесяці самых веласіпедных вуліц гораду. Яго падрыхтавалі актывісты сеткі «Велазона» шляхам апытаньняў. Пад увагу браліся такія крэтэры, як шырыня тратуараў, якасьць покрыва, няўнасьць велапарковак, велакрамаў, кавярняў ды іншых аб'ектаў, а таксамма папулярнасьць вуліц сярод аматараў ровараў.

Самым веласіпедным прызнаны праспэкт Пераможцаў, дзе шырокія тратуары з добрым покрывам ды блізкасьць вадаёмаў. На другім месцы апынуўся праспэкт Незалежнасьці. Удзельнікі апытаньня адзначылі яго даўжыню, зручныя пешаходныя пераходы, вялікую колькасьць аб'ектаў інфраструктуры. У першую тройку ўвайшоў таксама праспэкт Дзяржынскага.

Найбольш прыязныя для веласіпедыстаў цэнтральная і заходяя часткі гораду. Паводле ацэнкі Ігара Давыдзенкі зь сеткі «Велазона», ня ўсе вуліцы Менску прыгодныя для язды на роварах. Сярод мінусаў – вузкія тратуары, высокія бардзюры, дрэннае покрыва.

БелаПАН/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт