Logo Polskiego Radia
Print

На ўчастку трасы М6 Менск-Горадня адкрыты рух па ўсіх палосах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.09.2014 12:29
Цяпер магістраль на ўсім працягу чатырохпалосная.
grodnonews.bygrodnonews.by

На ўчастку трасы М6 Менск-Горадня пад Шчучынам адкрыты рух транспарту па ўсіх палосах. Цяпер магістраль ад абласнога цэнтра да Шчучына на ўсім працягу - больш за 60 кілямэтраў - чатырохпалосны.

На наступным тыдні новы 7-кілямэтровы ўчастак у Шчучынскім раёне будзе прымаць спэцыяльная камісія. Афіцыйнае адкрыцьцё заплянавана на пачатак трэцяй дэкады верасьня.

Зараз жа тут працягваюцца так званыя касмэтычныя працы: ўсталёўваюцца знакі, наносіцца разьметка.

Увага: максымальная хуткасьць на гэтым участку ўсё яшчэ абмежавана да 70-ці, а месцамі й 50-ці кілямэтраў у гадзіну.

grodnonews.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт