Logo Polskiego Radia
Print

Прэзэнтацыя настольнай гульні «1514»

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 09.09.2014 11:56
У кнігарні «логвінаЎ», галерэі «Ў» адбылася прэзэнтацыя новай настольнай гульні, прысьвечанай Бітве пад Воршай.

У панядзелак, 8 верасьня, а 18-ай гадз. у кнігарні «логвінаЎ», галерэі «Ў» адбылася прэзэнтацыя новай настольнай гульні, прысьвечанай Бітве пад Воршай.

Праект быў распрацаваны арт-студыяй «PRAS». Гульня складаецца з гульнявога поля памерам А2 (420×594 мм), шасьці фігурак пяхоты, артылерыі і кавалерыі, 60 дапаможных картак з вайсковымі задачамі ды кубіка для вызначэньня руху.

Кожны элемэнт дызайну зроблены паводле гістарычных дакумэнтаў: на гульнявым полі зьмешчаны старажытны аршанскі замак, тагачасныя паселішчы, млыны і вайсковыя лягеры, а ў вокладцы і картках — малюнкі вайсковага ўзбраеньня сярэднявечча.

Гульня прызначаная для людзей ад 6 гадоў, сярэдні час гульні ~45 хвілін, колькасьць гульцоў — цотная (2, 4 альбо 6).

Падчас прэзэнтацыі госьці мелі магчымасьць ня толькі набыць ці пагуляць у новую гульню, але і пабачыць на ўласныя вочы інсцэнізацыю сярэднявечнага бою.

svaboda.org/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт