Паўла Вінаградава забралі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
25.08.2014 16:00
“Я думаю, гэта зьвязана з акцыяй “Зьмены”, калі актывісты вывесілі 100 бел-чырвона-белых сьцягоў".
Фота: nv-online.info
Актывіста “Зьмены” Паўла Вінаградава забралі ў міліцыю. Міліцыянты адзначылі, што забіраюць Паўла на “гутарку”. Ён забраў з сабою торбу з рэчамі, падрыхтаваўшыся да магчымага арышту.
Калі раніцай у кватэру Вінаградава пастукалі супрацоўнікі Маскоўскага РУУС, ён дзьверы не адчыніў, але абяцаў чакаць празь дзьве гадзіны міліцыянтаў каля пад’езду з рэчамі.
“Я думаю, гэта зьвязана з акцыяй “Зьмены”, калі актывісты вывесілі ўчора 100 бел-чырвона-белых сьцягоў. Самае цікавае – я ў акцыі не ўдзельнічаў. Але па традыцыі, відаць, усё адно мяне забяруць”, – сказаў перад выездам у пастарунaк Павал Вінаградаў.
паводле Радыё Свабода/нг