Logo Polskiego Radia
Print

Беларус зарабіў на гульні ў покер больш за 6 млрд. рублёў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.08.2014 11:00
Малады жыхар Берасьця заплаціў падатак у суме 730 млн. рублёў.
euroradio.fmeuroradio.fm

28-гадовы жыхар Берасьця стаў рэкардсмэнам па прыбытках сярод фізычных асоб па выніках 2013 году ў сваёй вобласьці.

Ён зарабіў на гульні ў покер-онлайн за мяжой 6,1 млрд. рублёў, паведамляюць беларускія СМІ са спасылкай на падатковую інспэкцыю.

Малады чалавек добраахвотна падаў падатковую дэкларацыю й заплаціў падатак у суме 730 млн. рублёў.

Аналягічным чынам паступілі два жыхары Ганцавічаў. Іх агульны выйгрыш у інтэрнэт-казіно склаў 254 мільёны, а агульная сума падаткаў - 30,5 млн. рублёў.

belta.by/euroradio.fm/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт