Logo Polskiego Radia
Print

Абхазія зноў просіць Беларусь прызнаць яе сувэрэнітэт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.08.2014 12:00
Раней Абхазія зьвярталася па гэтай справе да Беларусі ў канцы 2008 году.

Выконваючы абавязкі прэзыдэнта Абхазіі, сьпікер парлямэнта Валерый Бганба накіраваў Аляксандру Лукашэнку ліст з просьбай разгледзець пытаньне аб прызнаньні Беларусьсю сувэрэнітэту й незалежнасьці Рэспублікі Абхазія.

Бганба адзначае, што сувэрэнітэт і незалежнасьць Абхазіі прызнаны такімі краінамі — сябрамі ААН, як Нікарагуа, Вэнэсуэла й Науру.

Пры гэтым ён адзначае гатоўнасьць рэспублікі ў пэрспэктыве далучыцца да Эўразійскага саюза.

Ён зьвяртае ўвагу на тое, што Беларусь і Абхазію „заўсёды зьвязвалі добрыя адносіны”.

Раней у канцы 2008 году Абхазія й Паўднёвая Асэтыя афіцыйна зьвярнуліся ў Нацыянальны сход Беларусі з просьбай прызнаць іх незалежнасьць.

БелаПАН/nny.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт