Logo Polskiego Radia
Print

Два золата ў легкаатлетаў

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 19.08.2014 09:12
На чэмпіянаце Эўропы па лёгкай атлетыцы ў Цюрыху беларускія спартоўцы заваявалі два залатыя мэдалі.


Два залатыя медалі заваявалі беларускія спартоўцы на 22-м чэмпіянаце Эўропы па лёгкай атлетыцы ў Цюрыху (12—17 жніўня).

Узнагароды на рахунку Андрэя Краўчанкі ў дзесяцібор`і і Марыны Арзамасавай у бегу на 800 мэтраў.

У мэдалёвым заліку Беларусь замкнула першую дзясятку, куды ўвайшлі Вялікабрытанія (12 залатых, 5 сярэбраных і 6 бронзавых узнагарод), Францыя (9, 8, 6), Нямеччына (4, 1, 3), Расея (3, 6, 13), Нідэрлянды (3, 2, 1), Польшча (2, 5, 5), Украіна (2, 5, 1), Гішпанія (2, 1, 3) і Італія (2, 1, 0).

Два гады таму на папярэднім чэмпіянаце Эўропы ў Хельсінках беларускія спартоўцы заваявалі два серабра і тры бронзы (19-е месца ў мэдалёвым заліку).

БелаПАН/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт