Юрку Ляшчынскаму адмовілі ў атрыманьні беларускай візы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.08.2014 17:00
Кіраўнікі „Радыё Рацыя” ня могуць трапіць у Беларусь.
Foto: www.polskieradio.pl
Праграмнаму дырэктару „Радыё Рацыя” Юрку Ляшчынскаму адмовілі ў атрыманьні беларускай візы.
Дакумэнты, як і амаль год таму, ён падаваў у беларускае консульства ў Беластоку.
Прычыны адмовы ў консульстве не паведамляюць. Юры Ляшчынскі складаў дакумэнты на атрыманьне аднаразовай візы ў турыстычных мэтах.
„Прычына адмовы ў атрыманні візы можа быць толькі адна. Тое, што ёсьць нармальнае беларускае, тое, што ёсьць рэальнае беларускае ня мае права быць у краіне дыктатуры. І рэальнасьць і беларускасьць „Радыё Рацыя” ёсьць асаблівай перашкодай для гэтага рэжыму”, – камэнтуе сытуацыю старшыня ўправы радыё Яўген Вапа.
Сам Яўген Вапа ўжо некалькі гадоў ня можа атрымаць дазволу на ўезд у Беларусь.
racyja.com/аз