Logo Polskiego Radia
Print

Сьледзтва па справе гендырэктара „Барысаўдрэва” скончана

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.07.2014 13:49
Яго вінавацяць у нанясеньні ўрону прадпрыемству на 18 млрд. рублёў
foto: www.polskieradio.pl

Сьледчы камітэт скончыў папярэдняе расьсьледаваньне па крымінальнай справе ў дачыненьні да генэральнага дырэктара ААТ „Барысаўдрэў”.

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыі й сувязі з грамадзкасьцю СК Беларусі Сяргей Кабаковіч.

„Топ-мэнэджар абвінавачваецца ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі ў часе выкананьня дзяржаўнай праграмы па мадэрнізацыі прадпрыемства, якія пацягнулі цяжкія наступствы ў выглядзе ўрону ў асабліва буйным памеры на суму звыш 18 млрд. рублёў, а таксама істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам у выглядзе зрыву тэрмінаў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па мадэрнізацыі ААТ „Барысаўдрэў”, - адзначыў Кабаковіч.

У ходзе расьсьледаваньня крымінальнай справы накладзены арышт на маёмасьць на суму звыш 400 млн. рублёў.

8 лістапада 2013 года Аляксандр Лукашэнка наведваў прадпрыемства й быў абураны сарванымі тэмпамі мадэрнізацыі. Тады кіраўнік дзяржавы публічна абвясьціў, што звальняе дырэктара, а кіраваць прадпрыемствам прызначае экс-кіраўніка Меншчыны Барыса Батуру.

На новую пасаду Батура мусіў заступіць праз тры дні. Аднак гэтае прызначэньне адбылося толькі вусна. Батура сышоў на пэнсію, а малады дырэктар Уладзімір Мальцаў заставаўся кіраўніком.

Інтэрфакс/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт