Менск хоча ўвайсьці ў дваццатку велагарадоў сьвету
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
20.07.2014 15:41
У першую чаргу па агульнай даўжыні сеці веладарог.
nn.by
Прагназаваны тэрмін рэалізацыі - 2015 год. З такім прагнозам выступіла арганізацыя „Велазона”.
Агульная працягласьць веладарожак у Менску ў 2015 годзе дасягне 500 кілямэтраў. Тым самым горад атрымае адну з самых працяглых сетак веладорог на постсавецкай прасторы.
Менск ужо абышоў Маскву па даўжыні веладарожак, дзе ёсьць блізу 150 кілямэтраў. Пры гэтым беларуская сталіца зможа апярэдзіць і некаторыя эўрапейскія гарады, праўда, саступаючы ім па колькасьці раварыстаў.
Цяпер у Менску роварам карыстаецца больш за 400 тысяч чалавек, то бок кожны пяты гараджанін. Штогод іх колькасьць павялічваецца на 40 тысяч жыхароў. Аднак актыўных раварыстаў - тых, хто рэгулярна карыстаецца двухколавым транспартам, - у сталіцы пакуль крыху больш за 1%.
Самымі ж працяглымі сеткамі веладорог валодаюць Капэнгаген, Нью-Ёрк і Вена: у кожным з гэтых гарадоў налічваецца больш за тысячу кілямэтраў веласьцежак.
Паводле БелТА