Logo Polskiego Radia
Print

Незалежнасьць Беларусі пад пагрозай

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.07.2014 19:20
Марылуізэ Бэк: Пытаньне будзе ў тым, ці паглыне вас Расея.

/

Незалежнасьць Беларусі знаходзіцца пад пагрозай з-за высокіх даўгоў і неэфэктыўнай эканомікі, - мяркуе дэпутат нямецкага Бундэстагу Марылуізэ Бэк, якая знаходзіцца зь візытам у Менску. На пытаньне пра наяўнасьць дасягненьняў за 20 гадоў Лукашэнкі пры ўладзе, Бэк адказала: "Відавочна, тут ёсьць стабільнасьць. Наколькі я бачу, беларусы глядзяць на ўкраінскую сытуацыю так: у нас, магчыма, няма нейкіх свабод, але там ідзе вайна".

"Аднак за гэтай пазытыўнай паверхняй ёсць і іншы бок. І гэта ня толькі палітзьняволеныя, абмежаваныя правы і свабоды, парлямэнт, які не прызнаецца Захадам. Тэма, пра якую сапраўды трэба гаварыць, — гэта эканоміка краіны, якая выклікае занепакоенасьць".

У прыватнасьці, зазначыла Марылуізэ Бэк, узрастае патрэбнасьць Беларусі ў новых пазыках і крэдытах. "Пытаньне ў тым, калі й як яны будуць вернутыя", — сказала яна. У рэшце рэшт, пытаньне будзе ў тым, ці паглыне вас Расея, таму што яна захоча атрымаць свае грошы назад", — мяркуе Бэк.

У першы дзень візыту Марылуізэ Бэк сустрэлася з прадстаўнікамі апазыцыі і сваякамі палітзьняволеных, а на сёньня заплянаваная сустрэча з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў.

БелаПАН/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт