Logo Polskiego Radia
Print

Менск - веласіпедны горад

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.07.2014 19:01
Даўжыня веладарожак можа дасягнуць 500 кілямэтраў. У Маскве толькі прыкладна 150 кілямэтраў веладарожак.

/

Да наступнага году Менск можа ўвайсьці ў 20-ку самых веласіпедных гарадоў сьвету – заявіў намесьнік дырэктара па разьвіцьці сеткі «Велазона» Ігар Давыдзенка. Агульная даўжыня веладарожак сталіцы можа дасягнуць 500 кілямэтраў. Для параўнаньня, у Маскве толькі прыкладна 150 кілямэтраў веладарожак.

Менск можа абагнаць і эўрапейскія гарады, такія, як Мадрыд, Будапэшт, Мілан, Брусэль, Прагу і Барсэлёну. Тым ня менш, у беларускай сталіцы ўсё яшчэ менш веласіпедыстаў, чым у гэтых гарадах.

Галоўнай перашкодай для веласіпедаў у Менску зьяўляюцца высокія бардзюры, адсюль вялікая папулярнасьць горных ровараў, - распавёў Ігар Давыдзенка.

На веласіпедзе езьдзіць каля 400 тысяч асобаў у Менску. З кожным годам іх лік расьце на 40 тыс. Праўда, актыўных карыстальнікаў намнога менш, каля 1%. Але і так расьце колькасьць людзей, якія штодзённа езьдзяць на працу на ровары.

Хартыя'97/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт