Logo Polskiego Radia
Print

"Ляпіс Трубяцкой" зайграе разьвітальны канцэрт у Вільні

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.06.2014 13:46
Дзякуючы падтрымцы МЗС Літоўскай Рэспублікі, частка білетаў на гэты канцэрт для беларусаў забясьпечана бясплатнымі візамі.
foto: antipunk.orgfoto: antipunk.org

23 жніўня гурт "Ляпіс Трубяцкой" у рамках разьвітальнага тура "Клоўна няма - Happy End Tour" дасьць канцэрт для беларускай публікі ў Вільні. Выступ адбудзецца на адкрытай пляцоўцы клюбу Loftas, разьлічанай на 4,5 тысячы гледачоў.

З 1 верасьня "Ляпіс Трубяцкой" спыніць сваё існаваньне. Акрамя Вільнюса калектыў дасьць развітальныя выступы толькі ў Маскве, Пецярбургу й Кіеве.

Беларусы могуць аформіць бясплатныя візы. Дзякуючы падтрымцы МЗС Літоўскай Рэспублікі, частка білетаў на гэты канцэрт для беларусаў забясьпечана бясплатнымі візамі з тэрмінам знаходжаньня з 22 па 24 жніўня ўключна. Падача дакумэнтаў спрошчаная - даведкі з месца працы/вучобы, пацьверджаньня плацежаздольнасьці не патрабуюцца. Кошт квіткоў: 420 тыс. руб.

яс/telegraf.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт